Знайсці
17.01.2022 / 13:52РусŁacБел

Дзе акунуцца ў палонку на Вадохрышча ў Мінску і Мінскім раёне

Ратавальнікі распавялі, дзе будуць абсталяваныя месцы для традыцыйных купанняў. 

У Мінску ратавальнікі МНС і ТВВОД (ОСВОД) будуць працаваць на трох станцыях — «Дразды», «Камсамольскае возера» і «Цнянская», у Мінскім раёне — «Пціч», «Заслаўе-1» і «Вяча». Вадохрышчанскія мерапрыемствы пачнуцца 18 студзеня ў 18.00.

Месцы для купанняў будуць абсталяваныя і ў Мінскай вобласці, ужо падрыхтаваныя 34 пляцоўкі.

Як распавёў начальнік вадалазна-ратавальнай службы Мінскай гарадской арганізацыі ТВВОД Дзмітрый Храпкоў, залогам паспяховага акунання з'яўляюцца тры складнікі: маральная падрыхтоўка, моцнае здароўе і адмова ад алкаголю.

Праваслаўная царква рэкамендавала ў гэтым годзе адмовіцца ад купанняў з-за кавіду.

Якім будзе надвор'е на Вадохрышча

БПЦ: Акунанне ў палонку на Вадохрышча мае ўскоснае дачыненне да духоўнага жыцця

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031