Знайсці
10.01.2022 / 15:02РусŁacБел

Мурманск, Варонеж, Пскоў… Гендырэктар мінскага аэрапорта распавёў, якія новыя рэйсы плануюць адкрыць

Сёлета Нацыянальны аэрапорт разлічвае прыцягнуць новыя рэйсы.

Пра гэта паведаміў гендырэктар аэрапорта Вячаслаў Харанека ў інтэрв'ю часопісу «Эканоміка Беларусі», піша reform.by. 

«Цяпер абмяркоўваюцца ўмовы новых рэйсаў у Мінск з расійскімі перавозчыкамі: з Уфы, Пскова, Мурманска, Сочы, Самары, Санкт-Пецярбурга і іншых гарадоў», — сказаў Харанека.

Таксама ў аэрапорце разлічваюць на зняцце абмежаванняў ЕС, што дазволіць заходнім авіякампаніям вярнуцца ў Мінск.

Палёты ў Беларусь не рэкамендуюцца еўрапейскім кампаніям пасля гвалтоўнай пасадкі 23 мая рэйса Ryanair Афіны — Вільня, у выніку якой былі затрыманыя Раман Пратасевіч і Сафія Сапега.

Таксама аэрапорт вядзе перамовы з авіякампаніямі з В'етнама, Туніса, Тайланда, Ірана, Марока, Катара, Малдовы, Кеніі, Эфіопіі, Венесуэлы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930