Знайсці
04.01.2022 / 09:57РусŁacБел

На таргах у Баранавічах прадаюць… выцвярэзнік

Будынак, у якім размяшчаўся спецыялізаваны ізалятар органаў унутраных спраў, прадаюць з аўкцыёну ў Баранавічах. Пачатковая цана — 85,1 тысячы рублёў. Незвычайны лот заўважыў reform.by.

Патэнцыйны пакупнік павінен будзе ці знесці яго, ці выкарыстоўваць па прызначэнні: для будаўніцтва і абслугоўвання будынка спецыялізаванага ізалятара. З апісання вынікае, што ацяпленне, электразабеспячэнне і тэлефон тут ёсць, а вось водазабеспячэнне і каналізацыя адсутнічаюць.

Дзяржаўны камітэт маёмасці паведамляе, што таргі пройдуць 4 лютага на пляцоўцы Беларускай універсальнай таварнай біржы.

Выцвярэзнік прадае Баранавіцкая адміністрацыйна-тэхнічная інспекцыя.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031