Знайсці
22.12.2021 / 18:39РусŁacБел

Жыхару Стаўбцоўскага раёна далі тры гады за пахавальныя кошыкі

Яшчэ аднаго чалавека паслаў сёння за краты суд Дзяржынскага раёна. 3 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму прысудзілі 40-гадоваму жыхару Стаўбцоўскага раёна, абвінавачанаму ў пагрозах супрацоўніку міліцыі і суддзі.

Паводле версіі абвіначавання, мужчына разам са сваім знаёмым, якога будуць судзіць асобна, у ноч з 3 на 4 чэрвеня 2021 года размясціў каля дамоў пацярпелых пахавальныя кошыкі, а ў іх нібыта пакінуў запіскі з пагрозамі прымяніць гвалт.

Фота ілюстрацыйнае, depositphotos.com

Таксама асуджаны мусіць выплаціць міліцыянеру 1,5 тысячы рублёў. У столькі ацанілі ягоныя маральныя пакуты. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031