Знайсці
21.12.2021 / 12:44РусŁacБел

Год, як беларуская мяжа зачыненая на выезд. Ці будуць паслабленні?

Беларусы не могуць свабодна выязджаць з краіны наземным транспартам з 19 снежня 2020 года. То-бок ужо год, як грамадзянам краіны патрэбныя важныя прычыны для замежных паездак: камандзіроўка, вучоба, лячэнне і г.д. Калі гэта зменіцца?

Журналісты найбуйнейшага партала, аб’яўленага беларускімі ўладамі экстрэмісцкім, патэлефанавалі на гарачыя лініі Дзяржпагранкамітэта і Міністэрства аховы здароўя, каб даведацца, калі чакаць змен.

У Дзяржпагранкамітэце не ведаюць, ці будуць паслабленні з выездам. А ў Міністэрстве аховы здароўя адказалі: «Сітуацыя па свеце дастаткова сур'ёзная, і пакуль што ніякіх паслабленняў не будзе. З'яўляюцца новыя штамы».

Пры гэтым унутры краіны змякчаюць санітарныя антыкавідныя захады — адменены абавязковы масачны рэжым з 22 кастрычніка. З 21 снежня не патрэбная абавязковая самаізаляцыя для кантактаў 1 і 2 узроўняў. Самаізаляцыі трэба прытрымлівацца толькі хворым.

«Наша Ніва» ўжо спрабавала разабрацца, што стаіць за закрыццём межаў.

Афіцыйную пазіцыю пра забарону на выезд агучыў кіраўнік Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік.

«Трэба разумець, што мяжа на выезд закрытая таму, што мы разумеем, што грамадзяне, якія выехалі, яны вярнуцца, — казаў Каранік. — Мы гэта бачылі падчас першай і другой хвалі, калі стаяла пытанне, як хутка вярнуць з замежжа восем тысяч нашых турыстаў і забяспечыць усіх ПЛР-тэстамі і дынамічным назіраннем».

Суразмоўцы «Нашай Нівы» выказалі меркаванне, што забаронай на выезд спрабуюць кантраляваць адток насельніцтва, «бо існуе аператыўная інфармацыя аб тым, што чарга ў візавыя цэнтры для атрымання гуманітарных і нацыянальных віз краін ЕС завоблачная — усё распісана на месяцы наперад».

«Апроч таго, зацікаўленыя органы, найперш Рада бяспекі і КДБ, у рамках свайго паралельнага ўспрымання бяспекі лічаць, што ва ўмовах закрытага неба плыня людзей па зямлі пры адкрытых граніцах моцна ўзрасце. Кантраляваць рух стане цяжэй, і ў краіну будуць паступаць «грошы на працяг рэвалюцыі».

А магчымасці пагранічнага кантролю на зямлі ніколі не былі здавальняючымі», — выказаў меркаванне суразмоўца.

«Выглядае, спрабуюць кантраляваць адток насельніцтва». Чаму ў Беларусі да гэтага часу не адмянілі забарону на выезд

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера