Знайсці
11.12.2021 / 16:47РусŁacБел

Літоўская чыгунка шукае спосабы вярнуць 10 мільёнаў еўра авансу ад «Беларуськалія»

Дзяржаўная літоўская чыгуначная кампанія шукае спосабы вярнуць аванс, які «Беларуськалій» заплаціў за транспарціроўку калійных угнаенняў у студзені-лютым наступнага года, паведамляе delfi.lt.

Фота: delfi.lt

«Наша мэта — вярнуць грошы за студзень і люты, мы будзем шукаць шляхі і яшчэ раз пастараемся іх вярнуць», — заявіў прадстаўнік літоўскай чыгункі па сувязях з грамадскасцю Мантас Дубаўскас.

Ён адзначыў, што кампанія ўжо спрабавала пагасіць гэты дадатковы аванс праз Swedbank 7 снежня, за дзень да таго, як набылі моц санкцыі ЗША адносна «Беларуськалія». Але 8 снежня грошы вярнулі назад на рахунак. Бо расійскі карэспандэнт-банк ВТБ, што абслугоўвае «Беларуськалій», адхіліў перавод сродкаў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031