Знайсці
30.07.2009 / 12:016РусŁacБел

Паслязаўтра адбудзецца жнівень...

Апошні месяц лета - не толькі пара ураджаю. Гэта яшчэ і час чакання. Час надзей на лепшае. Таму жнівень і натхняе паэтаў ужо некалькі стагоддзяў.

    Паслязаўтра адбудзецца жнівень, як цуд нечаканы,
    І аздобіць на золку празрыстай расою траву,
    Захавае зямлю ад прадвосеньскіх першых туманаў
    І напоўніць зярнятамі чорнымі спелы кавун.

    Ліпень доўга смяяўся: то ветрам нагоніць залеву,
    То спякотаю з глебы апошнія кроплі збярэ...
    Толькі веру, цяпер гэта пройдзе, мая каралева,
    Будзе жнівень - з табою сустрэцца змагу ў рэшце рэшт.

    «Жнівень будзе», - я зноў паўтараю. Ён прыйдзе, паўстане -
    Месяц жоўтых світанкаў, пяшчотнай азёрнай вады...
    Хай жа ён падаруе адвечную радасць кахання,
    Каб яна заставалася з намі заўжды. Назаўжды!

Аляксей Арцёмаў, Тула

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031