Знайсці
30.11.2021 / 08:03РусŁacБел

Ліянэль Мэсі атрымаў сёмы «Залаты мяч». Гэта рэкорд

Форвард ПСЖ і зборнай Аргенціны па футболе Ліянэль Месі атрымаў «Залаты мяч» — прыз найлепшаму футбалісту года паводле версіі французскага штотыднёвіка France Football.

Benoit Tessier / Panoramic

Месі стаў уладальнікам «Залатога мяча» ў рэкордны сёмы раз. Яшчэ пяць разоў гэтую ўзнагароду атрымліваў Крышціяну Раналду, па тры разы — Мішэль Плаціні, Марка ван Бастэн і Ёхан Кройф.

Цырымонія прайшла ў парыжскім тэатры «Шатле». Там таксама абвясцілі ўладальніка жаночага «Залатога мяча». Узнагароду атрымала футбалістка Алексія Пуцельяс, якая выступае за «Барселону» і зборную Іспаніі.

Новы прыз найлепшага форварда года выйграў Роберт Левандоўскі («Баварыя»). Прыз найлепшаму маладому гульцу года атрымаў паўабаронца «Барселоны» Педры, які 25 лістапада адзначыў 19-годдзе. Прэмію імя Льва Яшына — прыз найлепшаму варатару — уручылі італьянскаму футбалісту Джанлуіджы Данарума.

У 2020 годзе «Залаты мяч» упершыню з 1956 года не ўручалі з-за пандэміі каранавіруса.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031