Знайсці
22.11.2021 / 13:46РусŁacБел

Блогера Аляксандра Кабанава перавялі ў памяшканне камернага тыпу

Блогер з Брэста Аляксандр Кабанаў быў асуджаны на тры гады пазбаўлення волі (ч. 1 арт. 342 і арт. 369 КК), з 9 жніўня знаходзіцца ў ПК-1 Наваполацка. З моманту пераводу ў калонію да родных дайшлі адзінкавыя лісты, з якіх стала вядома, што палітвязень амаль месяц правёў у ШІЗА. 

БАЖ

З 19 верасня Кабанава перавялі ў атрад, ён пачаў працаваць, ліставанне з роднымі наладзілася, аднак ад сяброў, знаёмых і незнаёмых людзей карэспандэнцыя перастала даходзіць.

А напрыканцы кастрычніка стала вядома, што Аляксандра пакаралі шасцю месяцамі ПКТ за «сістэматычныя парушэнні правілаў утрымання». У гэты перыяд яму забаронена атрымоўваць пасылкі, тэлефанаванні і спатканні з роднымі. 

Палітвязень не выключае, што яго могуць перавесці на турэмны рэжым. Пра гэта ён напісаў у лісце: 

«Усім прывітанне!

Ёсць час напісаць ліст… Пачну з не самага прыемнага. За злоснае парушэнне рэжыму атрымаў спагнанне - 6 месяцаў ПКТ. Што гэта такое. Памяшканне камернага тыпу, ну амаль як сядзеў у СІЗА, гэта значыць, у камеры. І падобна, да НГ будзе суд, і мяне перавядуць на іншы рэжым — турэмны. Альбо ў Магілёў, альбо ў Жодзіна. Перадач больш не будзе амаль да канца тэрміну, спатканняў таксама, па званках не ведаю. Атаваркі ў мяне няма. Ну неяк так…»

ПК-1 (ПКТ), 211445, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8, Кабанаву Аляксандру Аляксандравічу

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031