Знайсці
19.11.2021 / 21:10РусŁacБел

На брэсцкага краязнаўца склалі 12 пратаколаў за «экстрэмісцкія» рэпосты

12 адміністрацыйных пратаколаў склалі на брэсцкага краязнаўцу і рэдактара газеты «Царква» Ігара Бараноўскага, піша «Брестская газета».

Нагодай сталі рэпосты матэрыялаў тэлеканала, зробленыя ў ліпені. 

27 ліпеня Бараноўскі размясціў у сваіх сацыяльных сетках дзве спасылкі на сайт. Гэта было відэаінтэрв'ю са Святланай Ціханоўскай і банер з інфармацыяй пра колькасць палітвязняў у Беларусі.

На яго склалі два пратаколы за «распаўсюд экстрэмісцкай інфармацыі» ч. 2 арт. 19.11 КаАП. Але суд адправіў пратаколы на дапрацоўку. Пасля гэтага іх колькасць павялічылася да 12.

Бараноўскі сказаў, што не ведаў пра неабходнасць выдаляць рэпосты, зробленыя да 27 ліпеня. 

Суд над ім пройдзе 22 лістапада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031