Знайсці
12.11.2021 / 13:50РусŁacБел

Вярхоўны суд ліквідаваў грамадскае аб’яднанне БНФ «Адраджэнне»

Суд адбыўся 10 лістапада пасля пазову Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі грамадскага аб’яднання «БНФ «Адраджэнне». Справу ініцыявалі яшчэ ў канцы ліпеня.

Падставай для ліквідацыі аднаго са старэйшых грамадскіх аб’яднанняў краіны, што існавала з 1988 года, чыноўнікі палічылі непадачу дакументаў, якіх запатрабавалі ад арганізацыі. Пры гэтым офіс у Мінску апячатаны ад 14 ліпеня, калі па краіне пракацілася хваля ператрусаў у грамадскіх арганізацыях, піша «Радыё Свабода».

Падчас ператрусу ў сядзібе БНФ на вуліцы Чарнышэўскага ў адсутнасць прадстаўнікоў арганізацыі Следчы камітэт забраў бухгалтарскія і іншыя дакументы, а сам офіс апячатаў.

На звароты аб’яднання аб неабходнасці разблакаваць доступ у памяшканне дзеля таго, каб выканаць патрабаванні Міністэрства юстыцыі, следчыя структуры адказалі адмоўна.

У Беларусі яшчэ застаецца Партыя БНФ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031