Знайсці
12.11.2021 / 10:20РусŁacБел

Стала вядома пра яшчэ адну галадоўку на Акрэсціна

Былы арыштант, які вызваліўся днямі, распавёў пра жудасныя ўмовы ўтрымання ў ЦІП на Акрэсціна. Ён паведаміў, што ў канцы кастрычніка мужчынская «палітычная» камера №13 абвяшчала галадоўку, каб адстаяць нармальныя ўмовы ўтрымання.

І яны дамагліся гэтага, піша «Вясна назірае».

У чатырохмясцовых камерах утрымліваюцца прыблізна па 16 чалавек. Часам у камеру да «палітычных» закідваюць бяздомных людзей, на падлогу выліваюць хлорку. Па словах мужчыны, перадачы не даходзілі, а лекі сталі браць не ўсе. У апошні час перасталі даходзіць аскарбінкі і гематаген, а таксама дзягцярнае мыла.

Арыштант распавёў, што калі ў камеру №13 закінулі бяздомнага чалавека, то яны ўсёй камерай з 20 кастрычніка абвясцілі галадоўку і праз двое сутак адміністрацыя здалася і забрала бяздомнага. Па словах мужчыны, у сённяшніх умовах галадоўка ў беларускіх ізалятарах — адзіны спосаб абароны сваіх правоў.

Раней паведамлялася пра галадоўку ў жаночай камеры на Акрэсціна.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031