Знайсці
11.11.2021 / 10:20РусŁacБел

У Літве для школьнікаў увядуць «пашпарты магчымасцяў» і маскі. З наступнага тыдня змены закрануць і дарослых

Урад Літвы ў сераду на пасяджэнні абмеркаваў шэраг змяненняў наконт сітуацыі з каранавірусам у краіне. Пік гэтай хвалі каранавіруса яшчэ не дасягнуты, магчыма, пагоршыць сітуацыю і калядны перыяд, паведамляе Delfi.

Delfi

Так, з 29 снежня для дзяцей з 12 гадоў трэба будзе мець «пашпарт магчымасцяў» (дакумент аб вакцынацыі або адсутнасці кавіду, які трэба паказваць пры наведванні гандлёвых цэнтраў, або пунктаў грамадскага харчавання — як Макдональдс ці KFC, якія карыстаюцца вялікай папулярнасцю сярод школьнікаў)

Для атрымання «пашпарта магчымасцяў» непрышчэпленымі (у Літве можна атрымаць вакцыну з 12 гадоў) можна здаць толькі ПЛР-тэст і ён будзе дзейнічаць 72 гадзіны.

Гэта палажэнне ступіць у сілу з 1 снежня.

Акрамя таго, з 1 снежня ўводзіцца тэрмін дзеяння «пашпарта магчымасцяў» - 7 месяцаў з моманту поўнай вакцынацыі.

Таксама з наступнага панядзелка, 15 лістапада, можна насіць толькі медыцынскія маскі і рэспіратары.

З 1 снежня маскі будуць насіць усе школьнікі і работнікі школ (маскі павінны выдаваць у школах). Такі тэрмін абраны, каб паспелі вырабіць маскі для дзяцей.

Бустарнай дозай праз 4 месяцы пасля поўнай вакцынацыі можна прышчапіцца ўжо з 17 лістапада.

Таксама з 17 лістапада пасля кантакту з хворымі прыйдзецца ізалявацца і прышчэпленым да атрымання адмоўнага выніку ПЛР-тэсту.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031