Ва Украіне знішчылі паўмільёна доз заходняй вакцыны — людзі не хочуць прышчапляцца
У канцы кастрычніка Міністэрства аховы здароўя Украіны ўтылізавала 500 тысяч доз вакцыны ад каранавіруса AstraZeneca праз заканчэнне тэрміну прыдатнасці, паведамляе Liga.net.
На 1 лістапада ва Украіне заставалася каля 500 тысяч доз AstraZeneca, тэрмін прыдатнасці якіх скончыўся 31 кастрычніка.
Іх з-за гэтага канфіскавалі з пунктаў і цэнтраў вакцынацыі.
Ва Украіне даступныя яшчэ сотні тысяч доз вакцыны AstraZeneca, тэрмін прыдатнасці якіх завяршаецца праз некалькі тыдняў. Да гэтага часу ёю будуць працягваць вакцынаваць.
Украіна — краіна з адным з самых нізкіх працэнтаў вакцынацыі ад кавіду ў Еўропе. Нягледзячы на тое, што ўкраінцам даступныя самыя лепшыя заходнія вакцыны і вакцынавацца зараз можна без праблем, у краіне моцныя антывакцынатарскія настроі.