Знайсці
09.11.2021 / 09:09РусŁacБел

Дзяржаўны пагранічны камітэт «не бачыць аб'ектыўных прычын» для закрыцця пункта пропуску на мяжы з Польшчай

Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі пракаментаваў рашэнне польскіх уладаў зачыніць міжнародны аўтадарожны пункт пропуску «Кузніца Беластоцкая» на мяжы дзвюх краін.

«Аб'ектыўных прычын для прыняцця такога рашэння беларускі бок не бачыць», — адзначаюць у ведамстве.

Пры аднаўленні працы пункта пропуску «беларускія службы гатовыя забяспечыць афармленне ў штатным рэжыме «(з боку Беларусі — «Брузгі»).

Пункт пропуску «Кузніца Беластоцкая» закрыты 9 лістапада ў 7.00 па мясцовым часе (у 9.00 па мінскім) у сувязі са спробай вялікай групы нелегальных мігрантаў прарвацца ў Польшчу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031