Знайсці
09.11.2021 / 08:21РусŁacБел

Пад Іўем шасцігадовы і сямігадовы хлопчыкі спалілі 35 тон сена

Здарэнне адбылося 7 лістапада ў вёсцы Ляжневічы, там унутры цаглянага будынка гарэла сенасховішча.

Высветлілася, што напярэдадні здарэння двое мясцовых хлапчукоў, шасці- і сямігадовы, гулялі на вуліцы, прыхапіўшы з сабой запалкі з гаража. Падышоўшы да сенасховішча, убачылі, што вароты зачыненыя няшчыльна, прабраліся ўнутр і сталі чыркаць запалкамі. Цюкі з сенам загарэліся, паведамляе 112.by.

Выратавальнікам патэлефанавала мясцовая жыхарка, якая ўбачыла, што хлопчыкі старанна чэрпаюць ваду з калодзежа. На пытанне «навошта вада?» яны распавялі аб тым, што здарылася.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031