Знайсці
09.11.2021 / 00:08РусŁacБел

Што вядома на вечар 8 лістапада пра сітуацыю на мяжы

Па ацэнках беларускіх памежнікаў на вечар, колькасць мігрантаў на беларуска-польскай мяжы перавышае 2000 чалавек. Польскі бок ацэньвае колькасць мігрантаў на мяжы ў 3000-4000 чалавек. Яны знаходзяцца на нейтральнай тэрыторыі паміж Беларуссю і Польшчай. Спачатку яны рабілі спробу прарвацца на тэрыторыю Польшчы, а потым разбілі палатачны лагер.

12 тысяч польскіх вайскоўцаў на мяжы з Беларуссю прыведзены ў баявую гатоўнасць. Літва накіравала дадатковыя сілы да беларускай і польскай межаў.

У Дзяржпагранкамітэце Беларусі заявілі, што гэта бежанцы, якія хочуць атрымаць прытулак у ЕC, і Мінск не будзе перашкаджаць таму, што яны пакінуць краіну. У праўладных тэлеграм-каналах, у афіцыйных медыя ў Беларусі разгортваецца актыўная інфармацыйная падтрымка падзей, звязаных з міграцыйнымі праблемамі.

У Польшчы, у сваю чаргу, абвінавацілі ўлады Беларусі ў правакацыі, заявіўшы, што вялікія групы мігрантаў знаходзяцца пад поўным кантролем беларускіх спецслужбаў і арміі.

Польша закрыла рух праз памежны пераход у Кузніцы з 7:00 ад заўтра.

На мяжы дзейнічае надзвычайнае становішча, і праца СМІ там немагчымая. Журналісты атрымліваюць матэрыялы пераважна з сацыяльных сетак.

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда пагаварыў са Святланай Ціханоўскай. Таксама Дуда сёння гутарыў з лідарамі іншых краін, якія выказвалі яму падтрымку.

Краіны з усяго свету выказваюць салідарнасць з Польшчай і асуджаюць дзеянні беларускіх уладаў. У прыватнасці, з Польшчай салідарызаваліся кіраўнік Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен, старшыня Еўрапейскай Рады Шарль Мішэль і прадстаўнік Дзярждэпартамента ЗША Нед Прайс.

Прэс-сакратар Крамля Пяскоў сказаў: «Мы не сумняваемся ў тым, што міграцыйныя службы Беларусі прымаюць усе неабходныя меры для таго, каб сітуацыю ўтрымліваць у законным рэчышчы».

У ЕС загаварылі аб магчымым увядзенні санкцый супраць авіякампаній іншых краін за перавозкі мігрантаў. ЕС папросіць дапамогу ААН у рэпатрыяцыі мігрантаў, якія прыбываюць праз Беларусь.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031