Знайсці
05.11.2021 / 12:53РусŁacБел

Відэа «Малітва за Беларусь з Вячаславам Барком» прызналі экстрэмісцкім матэрыялам

Відэаролік «Малітва за Беларусь з Вячаславам Барком» за 17 ліпеня, размешчаны на канале «Сапраўдная Беларусь!» на Ютубе, прызнаны экстрэмісцкім матэрыялам па заяве пракуратуры Расонскага раёна.

Вячаслаў Барок — каталіцкі святар з Расонаў.

Улетку на яго завялі справу па арт. 24.23 КаАП — з-за размешчанага ў сацсетках здымка дзяцей з бел-чырвона-белым сцягам. Ён з'ехаў з Беларусі.

У снежні 2020 Вячаслаў Барок адседзеў 10 сутак — за рэпост у сацсетцы плаката мастака Уладзіміра Цэслера.

Ксёндз Барок, які адсядзеў 10 сутак: Уражвала, калі мяне прымалі з аўтаматамі і аўчаркамі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031