Знайсці
04.11.2021 / 10:36РусŁacБел

Паштальёну Вадзіму Цагельніку далі тры гады калоніі за каардынацыю дваровых пратэстаў

Суд Маскоўскага раёна Мінска 2 лістапада вынес прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да былога паштальёна Вадзіма Цагельніка. Ён абвінавачаны адразу па двух артыкулах КК: абраза прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК) і арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх (арт. 342 КК).

Паводле следства, 21-гадовы Вадзім Цагельнік з выкарыстаннем інтэрнэту «пры дапамозе ноўтбука і некалькіх мабільных тэлефонаў, прадпрымаючы пры гэтым канспіратыўныя меры, ажыццяўляў дэструктыўную дзейнасць, накіраваную на дэстабілізацыю абстаноўкі ў грамадстве: заклікаў да масавых беспарадкаў, якія пацягнулі парушэнне працы грамадскага транспарту».

19 кастрычніка пракурор запрасіў суд вынесці абвінаваўчы прысуд, паколькі лічыць, што віна даказаная цалкам, зыходзячы з паказанняў, Цагельнік пакідаў каментар абразлівага характару, што пацвярджаецца матэрыяламі справы.

У выніку суддзя Лідзія Целіца вынесла прысуд згодна з прапановай абвінавачвання: пазбаўленне волі ў калоніі агульнага рэжыму тэрмінам на тры гады. Ён узяты пад варту ў зале суда.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031