Знайсці
03.11.2021 / 09:22РусŁacБел

МУС: Інтэрнэт-рэсурсы «Белсата» прызнаныя экстрэмісцкім фарміраваннем

Рашэннем Міністэрства ўнутраных спраў прызнаныя экстрэмісцкім фарміраваннем і забароненая дзейнасць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь групы грамадзян, аб'яднаных з дапамогай інтэрнэт-рэсурсаў «Белсат», гаворыцца ў паведамленні ведамства.

У прэс-службе МУС Беларусі растлумачылі сітуацыю з тэлеканалам такім чынам:

— экстрэмісцкім фарміраваннем прызнана «група грамадзян, аб'яднаная з дапамогай інтэрнэт-рэсурсаў» тэлеканала;

— акрамя сайта «Белсата» гаворка ідзе пра іх Youtubе-канал, а таксама старонкі ў Telegram, Instagram, Twitter, Facebook, VK і «Аднакласніках».

«Сённяшняе рашэнне МУС — гэта працяг незаконных і неправавых падыходаў, звязаных з абмежаваннем свабоды слова і свабоды меркавання ў Беларусі. Што пацягне за сабой гэтае рашэнне прагназаваць немагчыма, бо апошнія паўтара года ў Беларусі не дзейнічаюць прававыя механізмы, а палітычныя рэпрэсіі адвольна прымяняюцца і да журналістаў, і да падпісчыкаў тэлеграм-каналаў, і да тых, хто дзеліцца інфармацыяй з журналістамі», — патлумачыў журналістам намеснік старшыні і юрыст БАЖ Алег Агееў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031