Знайсці
30.10.2021 / 10:46РусŁacБел

Палітзняволены Антон Бяленскі адбыў пакаранне. Цяпер ён на волі

Пра гэта паведамляюць праваабаронцы. 30-гадовы Антон Бяленскі — індывідуальны прадпрымальнік, валанцёр штаба Віктара Бабарыкі, валанцёр ініцыятывы «Сумленныя людзі».

Яго затрымалі 10 жніўня 2020 года ў гасцініцы «Беларусь» на 17-м паверсе — сілавікі ўварваліся ў нумар. За ўдзел у акцыі пратэсту ў дзень выбараў Антону выставілі абвінавачванне па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса, але перад судом справу перакваліфікавалі на ч. 1 арт. 342 КК.

5 сакавіка яго асудзілі да 1,5 года «хіміі», якія ён адбыў у выпраўленчай установе адкрытага тыпу №24 у Гродне. Да суда яго ўтрымлівалі пад вартай амаль сем месяцаў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031