Знайсці
27.10.2021 / 19:19РусŁacБел

Навукоўцы дазналіся, чаму вялікія белыя акулы нападаюць на людзей

Даўно існавалі меркаванні, што вялікія белыя акулы кусаюць людзей, таму што блытаюць іх з іншымі істотамі. Цяпер вучоныя знайшлі гэтаму пацверджанне.

Фота depositphotos.com

Даследчыкі з Універсітэта Макуоры ў аўстралійскім Сіднэі высветлілі: маладыя белыя акулы ўспрымаюць людзей, што плаваюць або займаюцца сёрфінгам, як вельмі падобных да цюленяў і марскіх ільвоў, распавядае CNN.

Каб прыйсці да такіх высноў, навукоўцы вывучылі і параўналі відэазапісы з падводным плаваннем цюленяў, марскіх ільвоў і людзей, а таксама запісы з заняткамі сёрфінгам. Даныя пра акул, што ўжо вядомыя навуцы, дазволілі стварыць праграмы, што сімулююць, як маладая белая акула бачыць рухі і формы розных аб’ектаў.

Пры гэтым важна, што большасць акул не распазнаюць колеры. Таму колеры купальніка ці дошкі для сёрфінга не ўплывае на тое, як акула ўспрымае чалавека.

Выпадкі, калі акулы кусаюць людзей, здараюцца не так часта, але за апошнія 20 гадоў іх колькасць моцна вырасла. Вялікіх белых акул лічаць самай вялікай драпежнай рыбай у свеце. Пры гэтым віду пагражае знішчэнне, бо колькасць вялікіх белых акул зніжаецца.

У Босніі 72-гадовы мужчына пабудаваў для жонкі дом, які круціцца, каб у яе быў разнастайны від з акна

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031