Знайсці
26.10.2021 / 13:52РусŁacБел

У Полацку за абразу прадстаўнікоў улады да «хіміі» асудзілі ўраджэнку Узбекістана

Вынесены прысуд па крымінальнай справе ўраджэнкі Узбекістана Зухры Берасневай, якую абвінавацілі адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса.

Гэта: знявага прадстаўніка ўлады (арт. 369), гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў (арт. 364) і паклёп (арт. 188).

Паводле абвінавачвання, 52-гадовая жанчына ў тэлеграме абразіла начальніка і супрацоўнікаў Полацкага РАУС Аляксандра Гаруса, Віталя Шашукова і Дзяніса Карасёва.

Суддзя Андрэй Дзергачоў прысудзіў жанчыне тры гады абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031