Знайсці
21.10.2021 / 17:29РусŁacБел

Крыніцы: пракурор Стоўбцаў адмовіўся плаціць у рэстаране, а калі выклікалі міліцыю — дастаў «ксіву»

Як стала вядома «Нашай Ніве», звольнены з працы Сяргей Грыцук — пракурор Стаўбцоўскага раёна. Гэтую інфармацыю пацвердзілі ў пракуратуры раёна. Знік Грыцук і з раскладу прыёму насельніцтва на сайце Генпракуратуры. 

«Грыцук страціў пасаду праз тое, што нядаўна, пасля аднаго з рэстаранных банкетаў, адмовіўся плаціць па рахунку, непрыемна ўразіўшыся выніковымі лічбамі, — расказваюць суразмоўцы «Нашай Нівы». — У выніку атрымаўся скандал з выклікам міліцыі, які Грыцук паспрабаваў вырашыць, дастаўшы пасведчанне».

Сяргей Грыцук. Фота: газета «Прамень»

Начальства метады Грыцука не ацаніла — больш ён не працуе. Новы пракурор яшчэ не прызначаны. 

Пра самаго Грыцука асаблівай інфармацыі ў адкрытым доступе няма. Вядома, што раней ён працаваў у Смалявіцкай пракуратуры. 

Як стала вядома «Нашай Ніве» пасля выхаду публікацыі, Сяргей Грыцук — пляменнік старшыні рэспубліканскай калегіі адвакатаў і члена Савета Рэспублікі Віктара Чайчыца. Маці Грыцука і Чайчыц — родныя брат і сястра.

Арцём Гарбацэвіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031