Знайсці
20.10.2021 / 18:56РусŁacБел

Грузінская пракуратура расказала, як Саакашвілі прыбыў у Грузію

Былы прэзідэнт Грузіі і грамадзянін Украіны Міхаіл Саакашвілі прыбыў у Грузію, схаваўшыся ў грузавіку з малочнай прадукцыяй, паведамляе пракуратура краіны.

Міністэрства ўнутраных спраў Грузіі высветліла, што 28 верасня каля 23:00 у порт Поці ўвайшло судна пад назвай «Вільня». Яно адправілася з украінскага порта Чарнаморск. З гэтага судна 29 верасня ў 01:04 адправіўся трэйлер Scania, які быў загружаны малочнай прадукцыяй. Унутры знаходзіўся былы прэзідэнт краіны.

Саакашвілі выйшаў з грузавіка ў 01:49 паводле Тбіліскага часу ў порце Поці і такім чынам незаконным шляхам перасек мяжу Грузіі. Знаходжанне Саакашвілі ў трэйлеры пацвярджаюць запісы, канфіскаваныя з яго тэлефона.

Пасля другой ночы Саакашвілі перасеў у легкавы аўтамабіль Mercedes, які яго сустракаў.

У пракуратуры Грузіі заявілі, што Саакашвілі афіцыйна выставілі абвінавачванне ў незаконным перасячэнні дзяржаўнай мяжы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031