Знайсці
20.10.2021 / 10:58РусŁacБел

Беларусы «выкурваюць» 12 працэнтаў гадавога даходу

У Беларусі, выкурваючы 1 пачак у дзень, на працягу года можна патраціць 584 даляры. Гэта раўнацэнна 12% гадавога сярэднестатыстычнага даходу пасля выплаты падаткаў, паведамляюць thinktanks.by.

Паводле даных, апублікаваных у выданні The Lancet, у 2019 годзе колькасць курцоў у свеце дасягнула 1,14 млрд чалавек. СААЗ называе гэта тытунёвай эпідэміяй, якая забівае 8 млн чалавек штогод.

Аналітыкі Picodi.com вырашылі звярнуць увагу на фінансавы аспект курэння. Яны даведаліся, як адрозніваецца кошт цыгарэт у 104 краінах свету, палічылі, колькі грошай трацяць курцы на цыгарэты штогод.

Сярод краін, што патрапілі ў наш рэйтынг, самую высокую цану плацяць курцы ў Аўстраліі. Там пачак з 20-ю цыгарэтамі каштуе 25,63$. Такая цана з'яўляецца вынікам усвядомленай палітыкі аўстралійскіх уладаў, накіраванай на памяншэнне колькасці курыльшчыкаў. Акцыз у гэтай краіне з 2013 па 2020 год павялічваўся на 12,5% штогод.

Да групы краін з самымі дарагімі цыгарэтамі таксама адносяцца Новая Зеландыя (24,75$ за пачак), Ірландыя (16,49$) і Вялікабрытанія (15,66$).

Беларусь у гэтым рэйтынгу займае 7 пазіцыю з сярэдняй цаной 1,60$ за пачак. У суседніх Польшчы і Украіне пачак цыгарэт каштуе даражэй: 4,65$ (57 месца рэйтынга) 2,26 $ (19 месца) адпаведна.

На іншым канцы рэйтынгу апынуліся Нігерыя (0,97 $ за пачак) і Казахстан (1,18$). Таксама танна цыгарэты можна купіць у Арменіі (1,56 $).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031