Знайсці
20.10.2021 / 09:57РусŁacБел

«Дружыны народнай самаабароны» прызнаны экстрэмісцкім фарміраваннем

МУС прызнала экстрэмісцкім фарміраваннем яшчэ адзін чат.

МУС прыняла рашэнне аб «прызнанні групы грамадзян, якія ажыццяўляюць экстрэмісцкую дзейнасць з дапамогай тэлеграм-канала «Дружыны народнай самаабароны — ДНС» і тэлеграм-чата «ДНС чат», экстрэмісцкім фарміраваннем і забароне яго дзейнасці, гаворыцца ў паведамленні ў тэлеграм-канале міліцыі.

Раней экстрэмісцкімі фарміраваннямі былі прызнаныя тэлеграм-канал «Буслы ляцяць», адпаведны іх чат, а таксама партал, які размяшчаў карту дваровых чатаў, і ініцыятыва «Рабочы рух».

У МУС растлумачылі, што дзеянні стваральнікаў, кіраўнікоў і падпісчыкаў канала, а таксама ўдзельнікаў чата з'яўляюцца злачынствам паводле крымінальнага артыкула нумар 361. Пакаранне па гэтым артыкуле прадугледжвае да сямі гадоў пазбаўлення волі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031