Знайсці
20.10.2021 / 09:22РусŁacБел

Памятаеце навіну пра знойдзены склеп у Хойніцкім раёне? Археолагі выказалі здагадку, каму ён належаў

Тыдзень таму трактарыст у полі знайшоў старажытны склеп. Тады выказвалася меркаванне, што ён належаў роду Аскеркаў, бо недалёка ад таго месца ў 2019 годзе знайшлі магільную пліту з імёнамі прадстаўнікоў роду.

Як распавёў «Гомельскай праўдзе» навуковы супрацоўнік музея Гомельскага палацава-паркавага ансамбля Юрый Панкоў, на шыльдзе, прымацаванай да труны ў склепе, напісана, што тут пахаваны Альфрэд.

Прозвішча, на жаль, цалкам прачытаць не ўдалося, аднак, на думку краязнаўцы Сяргея Бельскага, гэта мог быць Альфрэд Абуховіч — таксама прадстаўнік вядомага беларускага роду.

У Хойніцкім раёне трактарыст араў зямлю і знайшоў старажытны склеп

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031