Знайсці
19.10.2021 / 09:41РусŁacБел

У Бабруйску гарэла бальніца хуткай дапамогі

У Бабруйскай гарадской бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі ўначы адбыўся пажар. Эвакуяваныя 38 пацыентаў.

Паведамленне аб пажары паступіла 19 кастрычніка ў 01.50. На месца неадкладна выехалі падраздзяленні МНС. Першыя ратавальнікі прыбылі ўжо праз 3 хвіліны. З акна на чацвёртым паверсе ішоў дым, адбылося задымленне ў калідоры. Гарэнне адбывалася ў палаце кардыялагічнага аддзялення, абслугоўваючы персанал у адпаведнасці з інструкцыямі пачаў эвакуацыю пацыентаў.

Пажар быў аператыўна ліквідаваны работнікамі МНС. Пашкоджаны ложак, пасцельныя прыналежнасці і тумбачка. Пацярпелых няма. Прычына пажару высвятляецца, меркаваная версія — неасцярожнае абыходжанне з агнём.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера