Знайсці
18.10.2021 / 19:43РусŁacБел

У МУС разглядаюць ідэю пазбаўляць грамадзянства беларусаў, якія з'ехалі за мяжу 

Вячаслаў Арлоўскі, начальнік аддзела Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС, выказаў «СБ. Беларусь сегодня» ідэю аб тым, каб пазбаўляць грамадзянства беларусаў, якія з'ехалі за мяжу і «адтуль робяць усё магчымае, каб нашкодзіць дзяржаве». 

Ён нагадаў, што ў чэрвені ўступілі ў сілу ініцыяваныя МУС змены ў закон аб грамадзянстве:

— З гэтага моманту асобы, якія набылі беларускае грамадзянства, могуць яго страціць, калі па прысудзе яны будуць прызнаныя вінаватымі ў здзяйсненні шэрагу злачынстваў — экстрэмісцкіх, тэрарыстычных альбо тых, якія наносяць цяжкую шкоду інтарэсам Беларусі. Ёсць у гэтым спісе і артыкул 361 КК, пра які цяпер гаворым. Варта адзначыць, што гэтыя змены мы распрацоўвалі два гады. І тады гаворка ішла толькі аб страце грамадзянства асобамі, якія набылі грамадзянства, а не сталі беларусамі па праве нараджэння.

Але я лічу, што трэба паглядзець далей. Людзі, якія збеглі з нашай краіны, ненавідзяць яе і сёння працуюць у інтарэсах заходніх краін, не павінны мець права называцца беларусамі. 

На думку Вячаслава Арлоўскага, ёсць неабходнасць разгледзець пытанне аб пазбаўленні іх грамадзянства. 

— Калі яны адвярнуліся ад краіны, чаму краіна не можа адвярнуцца ад іх? У выніку яны не змогуць прыехаць у Беларусь у вольным парадку, не змогуць удзельнічаць у электаральных працэсах, грамадска-палітычным жыцці дзяржавы, — заявіў прадстаўнік ГУБАЗіК.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031