Знайсці
15.10.2021 / 13:48РусŁacБел

Мінздароўя: Новы рэкорд па каранавірусе — 2073 выпадкі

Мінздароўя паведамляе, што за мінулы дзень зарэгістравана 2073 выпадкі каранавіруса, гэта новы рэкорд. Планка ў 2 тысячы выпадкаў за дзень была пераадолена ў аўторак.

Выпісаныя 1903 чалавекі. Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваныя 567 938 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 541 тыс.155 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За суткі памерлі 16 чалавек (за ўвесь час 4 369), паведамляе Мінздароўя.

За мінулыя суткі выканана 44 264 тэсты. 

Больш за 2,521 млн беларусаў атрымалі першую дозу вакцыны, 1 835 000 прайшлі поўны курс вакцынацыі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031