У Беларусі 6 новых палітвязняў
Гэта Віктар Прусаў, Канстанцін Міхальцоў, Арсеній Шчарбінін, Мікіта Фільчук, Павел Камінскі і Андрэй Навіцкі.
- Віктар Прусаў 17 верасня 2021 г. асуджаны судом на закрытым пасяджэнні паводле арт. 364 КК за гвалт у дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў да трох гадоў зняволення ў папраўчай калоніі;
- Канстанцін Міхальцоў 22 верасня 2021 года асуджаны судом Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці паводле арт. 364, 342 і 368 КК за ўдзел у мірным сходзе, абразу прэзідэнта і перашкаджэнне затрыманню іншага ўдзельніка мірнага сходу да трох гадоў зняволення ў папраўчай калоніі;
- Арсеній Шчарбінін асуджаны судом Лідскага раёна Гродзенскай вобласці паводле арт. 342 і 364 КК за ўдзел у мірным сходзе і супраціў пры яго разгоне да трох гадоў і шасці месяцаў абмежавання волі ў ПУАТ, накіраваны адбываць пакаранне;
- Мікіта Фільчук асуджаны судом Лідскага раёна Гродзенскай вобласці за ўдзел у мірным сходзе і супраціў пры яго разгоне паводле арт. 342 і 364 КК да трох гадоў і шасці месяцаў абмежавання волі ў ПУАТ, накіраваны адбываць пакаранне;
- Павел Камінскі асуджаны судом Лідскага раёна Гродзенскай вобласці за ўдзел у мірным сходзе і супраціў пры яго разгоне паводле арт. 342 і 364 КК да трох гадоў і шасці месяцаў абмежавання волі ў ПУАТ, накіраваны адбываць пакаранне;
- Андрэй Навіцкі 30 верасня 2021 г. асуджаны судом Ленінскага раёна Мінска паводле артыкулаў 368, 342 і 295 КК за ўдзел у мірным сходзе, абразу прэзідэнта і захоўванне 33 грам пораху да пяці гадоў зняволення ў папраўчай калоніі.
Агулам у Беларусі цяпер 728 палітвязняў.
0
0
0
0
0
0
«Коні з дзяцінства былі маёй самай вялікай любоўю». А цяпер беларуска лепіць іх так, што можна лёгка зблытаць з жывымі
Аб'явілі дату правядзення фестывалю Тutaka — 2024
 1
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Хто такія гагаузы і чаму выступаюць у падтрымку Расіі
 12
«Трымайся, Ігарок, усім цяжка». Найлепшыя твіты тыдня
 4
Унікальны падземны пераход у Мінску пачалі рамантаваць усяго праз чатыры месяцы пасля адкрыцця
 5
«Коні з дзяцінства былі маёй самай вялікай любоўю». А цяпер беларуска лепіць іх так, што можна лёгка зблытаць з жывымі
Аб'явілі дату правядзення фестывалю Тutaka — 2024
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера