Знайсці
01.10.2021 / 09:20РусŁacБел

Жыхара Полацка пасадзілі на 10 сутак за леташнія рэпосты з сайтаў, калі тыя не былі яшчэ экстрэмісцкімі

Полацкі прадпрымальнік Генадзь Бердзенеў атрымаў 10 сутак арышту за рэпосты ў «Аднакласніках» навін «польскага тэлеканала, прызнанага экстрэмісцкім», а таксама Тут.бай, зробленыя яшчэ ў 2020 годзе.

Адвакат звярнуў увагу суддзі, што ў 2020 годзе навіны згаданых медыя не лічыліся «экстрэмісцкімі», піша Віцебская вясна.

Аднак суд прызнаў мужчыну вінаватым у «распаўсюдзе інфармацыйнай прадукцыі, якая ўтрымлівае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці» (арт.19.11).

5 кастрычніка суд у Полацку разгледзіць яшчэ адну справу паводле такога ж адміністрацыйнага артыкула.

За рэпост з канала Тутбай мінчука пакаралі 15-сутачным арыштам

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031