Знайсці
29.09.2021 / 16:40РусŁacБел

Дзяржпагранкамітэт Беларусі пракаментаваў фота нелегалаў у камуфляжнай форме

Як паведамляе ведамства, тыдзень таму мігрантам выдалі рэчы з рэзерву.

«Яшчэ тыдзень таму, 22 верасня, памежная застава перадала рэзерв сваёй рэчавай маёмасці бежанцам, а мясцовыя жыхары падзяліліся запасамі ежы.

Мы аказваем замежнікам, якія трапілі ў цяжкую сітуацыю, пасільную дапамогу.

Не варта шукаць схаваны сэнс у простым жаданні дапамагчы людзям, якія трапілі ў цяжкую сітуацыю», — сцвярджае ведамства.

Нагадаем, памежная служба Польшчы апублікавала фота нелегальных мігрантаў у камуфляжных бушлатах. Палякі сцвярджаюць, што беларускія спецслужбы выдаюць нелегалам вайсковую форму. «Чакаем новых правакацый», — гаворыцца ў паведамленні.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031