Знайсці
29.09.2021 / 11:26РусŁacБел

Гукарэжысёра Кірыла Салеева абвінавачваюць па артыкуле 342

Гукарэжысёра Кірыла Салеева абвінавачваюць па артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса. Ён цяпер у СІЗА на Валадарскага.

23-гадовага гукарэжысёра з Тэатра юнага гледача Кірыла Салеева затрымалі 15 верасня. Гэта сын вядомага культуролага, выкладчыка Акадэміі мастацтваў Вадзіма Салеева.

Кірылу выставілі абвінавачванне па арт. 342 Крымінальнага кодэкса (дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак), але сутнасць абвінавачванняў пакуль невядомая. Гукарэжысёра змясцілі ў СІЗА №1, што па вуліцы Валадарскага, паведамляюць праваабаронцы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031