Знайсці
15.09.2021 / 11:02РусŁacБел

За сарваны дзяржаўны сцяг 19-гадовага мінчука пакаралі вялізным штрафам: 4350 рублёў

Мінскі раённы суд 14 верасня разгледзеў крымінальную справу 19-гадовага Антона Мінкевіча, абвінавачанага ў хуліганстве па арт. 339 Крымінальнага кодэкса, паведамляюць праваабаронцы.

Антон вучыўся на другім курсе ў БНТУ, але быў адлічаны за свой учынак. Працаваў ў «Макдональдсе».

Тое здарэнне адбылося вечарам 18 чэрвеня. Паводле следства, хлопец у стане алкагольнага ап’янення сарваў дзяржаўны сцяг, які вісеў над пад'ездам у інтэрнаце, дзе ён жыве.

Мінкевіча затрымалі ў той жа дзень на 72 гадзіны. 20 ліпеня затрымалі яшчэ раз і выставілі абвінавачванне.

Суд ішоў два дні. Антон прызнаў віну. Пракурор запрасіў для Мінкевіча пакаранне ў выглядзе штрафу ў 150 базавых велічынь (4350 рублёў).

Менавіта такі прысуд і вынесла 14 верасня суддзя Казлова. 

Звычайна падобныя ўчынкі падпадаюць пад дзеянне артыкула 370 Крымінальнага кодэкса (знявага дзяржаўных сімвалаў). Аднак праваабаронцы фіксуюць таксама і справы, у якіх следства класіфікуе апаганьванне дзяржаўных сімвалаў як звычайнае хуліганства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930