Знайсці
14.09.2021 / 10:05РусŁacБел

Затрыманая доктарка Магілёўскай абласной бальніцы. Яна мела дачыненне да тэлеграм-канала «Медики с Народом Могилёв»

Доктарка Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы Марыя Ляпёшкіна была затрыманая 13 верасня, на волю яна не выйшла. Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал медыцынскай тэматыкі.

Прычыны затрымання дакладна невядомыя. Аднак у праўладным канале з’явілася паведамленне пра захоп ГУБАЗіКам чата «Медики с Народом Могилёв».

Першапачаткова ў апісанні чата было сярод іншага напісана: «Нашы патрабаванні: спыніць катаванні, збіццё і забойствы мірных грамадзян», а таксама «Ніякай палітыкі». Пасля захопу чата сілавікі пакінулі паведамленне «Да хуткай сустрэчы з кожным».

Чат «Медики с Народом Могилёв» не знаходзіцца ў спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў міністэрства інфармацыі.

Марыя Ляпёшкіна — оталарынголаг, у гэтым лютым яна прамільгнула ў сюжэце ОНТ пра тое, што магілёўская бальніца атрымала новае абсталяванне, а лекары асвойваюць новыя методыкі.

Абноўлена. Суд Магілёўскага раёну асудзіў Марыю на 30 базавых велічынь штрафу (870 рублёў) за нібыта распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў, паведамляюць праваабаронцы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031