Знайсці
03.09.2021 / 10:35РусŁacБел

За месяц у Літву з боку Беларусі не пусцілі дзве тысячы нелегалаў

За суткі ў Літву спрабавалі трапіць каля дзесяці нелегальных мігрантаў з Беларусі, ніводны з іх не быў упушчаны ў краіну.

Нелегальна дзяржаўную граніцу з боку Беларусі спрабавалі перасекчы ў Свянцянскім і Шальчынінкскім раёнах. Спачатку яны наблізіліся да мяжы, а затым вярнуліся ў глыб Беларусі. За мінулыя суткі на мяжы не ўжывалася службовая зброя, спецсродкі або фізічны гвалт, паведамляе Delfi.lt.

Патруляванне літоўскай тэрыторыі на мяжы з Беларуссю працягваецца ва ўзмоцненым рэжыме.

За месяц, з пачатку прымянення практыкі вяртання незаконных мігрантаў, у Літву не пусцілі крыху больш за 2000 чалавек.

А ўвогуле з пачатку года ў краіну праз мяжу з Беларуссю сёлета трапіла больш за 4100 мігрантаў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031