Знайсці
03.09.2021 / 08:31РусŁacБел

У Расіі не бачаць перашкод для паставак у Беларусь комплексаў С-400

Дырэктар Федэральнай службы па ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве Яўгеній Шугаеў заявіў, што не бачыць перашкод для паставак у Беларусь расійскіх зенітных ракетных сістэм С-400.

Пра гэта ён паведаміў у пятніцу журналістам у кулуарах Усходняга эканамічнага форуму (ВЭФ), паведамляе ТАСС.

«Беларусь для нас з'яўляецца стратэгічным партнёрам, мы жывём у адной Саюзнай дзяржаве. Калі хутка С-400 — гэта сістэма, якая прызначаная ў тым ліку для экспарту, вядома, лагічна будзе пры іншых роўных задаволіць патрэбы Беларусі ў гэтай сістэме. Не бачу на сённяшні момант для гэтага ні перашкод, ні абмежаванняў», — сказаў Шугаеў.

Расія паставіць Беларусі дзясяткі самалётаў, верталётаў, сродкі супрацьпаветранай абароны

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031