Фільм пра выбарчую кампанію 2020 года стаў пераможцам міжнароднага конкурсу
Фільм беларускага журналіста і рэжысёра Міхаіла Аршынскага стаў пераможцам конкурсу Hinzpeter Awards за фільм «Не бойся», паведамляе БАЖ.
У фільме паказаныя лёсы людзей, якія адгукнуліся на заклік блогера Сяргея Ціханоўскага і ўзялі ўдзел у прэзідэнцкай кампаніі 2020 года.
З камераю ў руках ён асабіста прасачыў за кожным этапам кампаніі і здымаў, як улады перашкаджалі збіраць подпісы і перадаваць іх у выбаркамы, як аб’ядналіся штабы альтэрнатыўных кандыдатаў і разам з імі ездзіў па рэгіёнах Беларусі.
Конкурс заснаваны Карэйскай асацыяцыяй відэажурналістаў для таго, каб падтрымліваць смелую і праўдзівую журналістыку ва ўсім свеце.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
У Баранавічы прыляцелі два расійскія знішчальнікі
 1
Асочнік. Прафесія, якой больш няма
 3
Дзецям Маляваныча сказалі «чакаць гасцей»
 7
У Беларусі пасадзілі вагнераўца, які ваяваў за Расію. Гэта восьмая судзімасць хранічнага алкаголіка
 6
«Ходзяць да сваякоў, дураць галаву». Да некаторых эмігрантаў ужо прыйшлі па месцы жыхарства ў Беларусі з вобшукамі
 8
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера