Мінздароўя: За суткі 1699 выпадкаў каранавіруса
Мінздароўя паведамляе, што за суткі ў краіне зарэгістравалі 1699 пацыентаў з кавідам, а выпісаныя — 1598 чалавек.
Учора паведамлялася пра 1168 выпадкаў пры 6449 тэстах. За мінулыя суткі выканалі 20 642 тэсты.
У пятніцу, 27 жніўня, Мінздароўя канстатавала рэкордную з канца студзеня колькасць выпадкаў — 1862.
Усяго з пачатку пандэміі быў зарэгістраваны 483 231 чалавек са станоўчым тэстам на кавід. Выздаравелі 475 898.
За ўвесь час памёр 3791 чалавек, паведамляе Мінздароўя.
Таксама ведамства зазначае, што больш за 1,64 млн атрымалі першую дозу вакцыны, з іх больш за 1,36 млн чалавек прайшлі поўны курс вакцынацыі.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Аб'явілі дату правядзення фестывалю Тutaka — 2024
 1
Хто такія гагаузы і чаму выступаюць у падтрымку Расіі
 13
«Трымайся, Ігарок, усім цяжка». Найлепшыя твіты тыдня
 4
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера