Знайсці
24.08.2021 / 17:05РусŁacБел

Міліцэйская, Фізкультурнікаў. Як мінчукі прапаноўваюць назваць новыя вуліцы?

Начальнік упраўлення культуры Мінгарвыканкама распавёў, што на разглядзе гарадскіх уладаў знаходзяцца 77 прапаноў. Гаворка ідзе пра назвы новых вуліц, не пра перайменаванне. 

Вядома, што тры прапановы ўжо прайшлі ўзгадненне: вуліца ў гонар мітрапаліта Філарэта, фізіка Жарэса Алфёрава і кіраўніка Мінскай губерні часоў Расійскай імперыі Захарыя Карнеева. 

Па словах чыноўніка, часам мінчукі прапаноўваюць назваць вуліцы ў гонар прафесій — напрыклад, Міліцэйская ці Фізкультурнікаў, але падтрымкі гэта ва ўладаў не знаходзіць — «любая назва павінна адпавядаць статусу сталіцы».

У 2018 годзе на запыт «Нашай Нівы» ў Мінгарвыканкаме адказвалі, што «існуе спіс з 65 асоб, якіх трэба ўганараваць у тапаніміцы. Першымі ў спісе ідуць Васіль Быкаў, Міхась Савіцкі, Рыгор Барадулін, Генадзь Бураўкін». Калі яны з’явяцца? Калі будуць пабудаваныя новыя вуліцы, тлумачылі гарадскія ўлады. 

Трохі статыстыкі: у 2016 годзе ў Мінску з’явілася пяць новых вуліц, у 2018-м — дзве, у 2021-м — сем новых вуліц. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031