Знайсці
17.08.2021 / 12:26РусŁacБел

«Менш за 1 км ад вас»: акаўнт палітвязня Яўгена Бабака з'явіўся ў Ціндары

Чытачка «Нашай Нівы» заўважыла ў Ціндары, папулярным дадатку для знаёмстваў, акаўнт палітвязня Яўгена Бабака. Вось што напісана ў апісанні профілю:

«Я — былы памочнік пракурора Першамайскага раёна г. Мінска, у жніўні 2020 звольніўся з органаў. 

10 чэрвеня быў затрыманы, адседзеў 30 сутак на Акрэсціна, але на волю так і не выйшаў. 

Цяпер я ў СІЗА на «Валадарцы» як падазраваны па 342 арт. КК РБ.

Буду рады вашым лістам па адрасе: 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага 2 (СІЗА №1), Бабаку Яўгену Ігаравічу».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031