Знайсці
14.08.2021 / 13:09РусŁacБел

Лідары «Вясны» месяц за кратамі. Што вядома пра іх стан?

Мінуў месяц, як затрымалі старшыню Праваабарончага цэнтра «Вясна» Алеся Бяляцкага, намесніка старшыні Валянціна Стэфановіча і юрыста Уладзіміра Лабковіча. Іх трымаюць у СІЗА.

Як распавяла Наталля Пінчук, жонка Алеся Бяляцкага, за ўвесь час яна атрымала ад яго толькі тры лісты пад нумарамі адзін, тры і шэсць. Цяпер яна не атрымлівала ад яго вестак ужо паўтара тыдні. Як адзначае Наталля, гэта вельмі непадобна да Алеся, бо падчас зняволення ў 2011-2014 ён дасылаў шмат лістоў. Алесь вельмі любіць пісаць.

Таксама Наталля не ведае, як і пры якіх умовах затрымалі Алеся 14 ліпеня. У тую раніцу яны былі не разам. Наталля дакладна не ведае, што забралі пры ператрусе з іх кватэры, бо сілавікі нават не пакінулі пастанову на ператрус. Вядома, што забралі архіў «Вясны» за 1998 год.

Жонка Валянціна Стэфановіча Алінаатрымала ад мужа толькі адзін ліст. У ім Валянцін напісаў, што «настройваецца на вельмі доўгую разлуку са свабодным светам, але ўсё адно спадзяецца на лепшае».

Самая складаная сітуацыя з карэспандэнцыяй у Уладзіміра Лабковіча, піша «Вясна»: родныя атрымалі толькі па адным лісце ад яго. А вось Уладзь ад іх не атрымлівае вестак. Піша, што трымаецца «нармальна», наколькі гэта магчыма ў гэтай сітуацыі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031