Знайсці
09.08.2021 / 13:47РусŁacБел

Кіраўнік МУС Латвіі прапанавала аб'явіць надзвычайную сітуацыю: за тры дні затрымана 160 нелегалаў

Міністр унутраных спраў Марыя Голубева прапануе ўраду абвясціць у Латвіі надзвычайную сітуацыю на латвійска-беларускай мяжы. Такое рашэнне неабходна, каб абараніць латвійскія і знешнія межы ЕС ад «зброі нелегальнай міграцыі», піша Delfi.lv.

Міністр унутраных спраў Латвіі Марыя Голубева, LETA

Пры станоўчым рашэнні надзвычайная сітуацыя будзе ўведзена на частцы Аўгшдаўгаўскага і Краслаўскага краёў (мяжуюць з Беларуссю), што дазволіць Дзяржаўнай памежнай службе затрымліваць нелегальных мігрантаў і вяртаць іх на мяжу, якую яны перасеклі.

На такі крок раней пайшлі літоўскія ўлады.

За апошнія тры дні за незаконнае перасячэнне латвійска-беларускай мяжы затрыманыя 160 чалавек. 39 парушальнікаў былі затрыманыя на мяжы ў суботу, 35 — у нядзелю, 86 — у панядзелак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031