Знайсці
01.08.2021 / 22:03РусŁacБел

У Варшаве эфектна адзначылі 77-я ўгодкі антынацыскага паўстання

77 гадоў таму, 1 жніўня 1944 года, па загадзе галоўнакамандуючага Арміяй Краёвай генерала Тадэвуша «Бора» Камароўскага ўспыхнула Варшаўскае паўстанне.

Agencja Gazeta

У 17.00 прабіла гадзіну W. Паўстанцы пачалі гераічную барацьбу з сіламі нямецкіх акупантаў, якія шмат іх пераўзыходзілі.

Пасля 63 дзён баёў, у ноч з 2 на 3 кастрычніка, каля 2-й гадзіны ночы, у Ажаруве-Мазавецкім быў падпісаны акт аб капітуляцыі паўстанцаў.

Падчас баёў загінула ад 16 000 да 18 000 паўстанцаў. Амаль 25 000 чалавек атрымалі раненні. Страты сярод мірнага насельніцтва склалі каля 180 тысяч чалавек.

У нядзелю асноўныя памятныя мерапрыемствы прайшлі на Вайсковых могілках на Павонзках ля помніка Gloria Victis, паведамляе «Радыё Польшча».

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда ўсклаў кветкі да мемарыяльнай дошкі ў варшаўскім раёне Воля, прысвечанай палякам, забітым падчас паўстання.

У гадавіну пачатку Варшаўскага паўстання дыпламатычныя прадстаўніцтвы Германіі ў Польшчы прыспусцілі сцягі ў знак глыбокага смутку і сораму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031