Знайсці
01.08.2021 / 21:01РусŁacБел

МАК зрабіў заяву па сітуацыі з Ціманоўскай: Крысціна сказала нам, што пачуваецца ў бяспецы

Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) у твітары апублікаваў заяву аб сітуацыі з беларускай лёгкаатлеткай Крысцінай Ціманоўскай.

«Сёння вечарам МАК і арганізатары Алімпіяды ў Токіа непасрэдна размаўлялі з Крысцінай Ціманоўскай, — гаворыцца ў паведамленні. —

Зараз яна разам з прадстаўнікамі ўлады знаходзіцца ў аэрапорце Ханэда ў суправаджэнні прадстаўніка персаналу Токіа-2020. Яна сказала нам, што пачуваецца ў бяспецы. МАК і Токіа-2020 працягнуць камунікаваць з Крысцінай Ціманоўскай і ўладамі, каб вызначыць далейшыя крокі».

Раней Крысціна Ціманоўская папрасіла МАК аб дапамозе. Яна заявіла, што яе прымушаюць вярнуцца на радзіму без яе згоды.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031