Знайсці
29.07.2021 / 00:56РусŁacБел

У Літве затрымалі чарговую партыю беларускіх цыгарэт. Цяпер на 3,6 млн еўра

23 і 24 ліпеня літоўскія мытнікі затрымалі дзве фуры з кантрабанднымі беларускімі цыгарэтамі. Іх перавозілі пад выглядам пярлоўкі і брыкетаў з пілавіння.

Першую партыю цыгарэт выявілі ў пятніцу ўвечары ў пункце пропуску «Лаварышкес». Кіроўца фуры, беларус, заявіў, што перавозіць брыкеты з пілавіння на адрас літоўскай кампаніі. Было выяўлена 642 тысячы пачкаў беларускіх цыгарэт Fest. Іх кошт разам з падаткамі ацэньваецца ў 2,24 млн еўра.

Другую партыю затрымалі 24 ліпеня каля 4 раніцы ў пункце пропуску «Мядзінінкай». Было канфіскавана 400 тысяч пачкаў цыгарэт NZ Gold, Fest і Minsk Capital на суму каля 1,4 млн еўра, паведамляе літоўская мытня.

Пачынаючы з 2021 года, літоўцы затрымалі на мяжы нелегальных цыгарэт на суму больш за 35 млн еўра. Большасць гэтых цыгарэт (каля 75%) — з Беларусі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031