Знайсці
07.07.2021 / 10:42РусŁacБел

У Мінску затрымалі злодзеяў, якія скралі 15 ровараў

Двое мужчын працавалі паасобку, але дзейнічалі па аналагічнай схеме. Яны пранікалі ў пад'езды за жыхарамі дамоў альбо сілай адчынялі ўваходныя дзверы, паведамляе сталічная міліцыя.

Затым яны кралі ровары, якія знаходзіліся на лесвічных пляцоўках і не былі прышпіленыя велазамкамі. А збывалі ў ламбарды.

36-гадовы мужчына скраў мінімум восем ровараў, а таксама абакраў два аўто. На рахунку ў 31-гадовага затрыманага — шэсць ровараў.

Таксама затрымалі яшчэ аднаго мужчыну, які скраў ровар і вырашыў яго прадаць на адной з інтэрнэт-пляцовак.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031