Знайсці
05.07.2021 / 21:55РусŁacБел

Навукоўцы: У канцы 21 стагоддзя людзі, магчыма, будуць жыць да 130 гадоў

Чалавецтва знаходзіцца на мяжы таго, каб жыць больш за 130 гадоў. Пра гэта сведчаць даныя з новага даследавання, зробленага навукоўцамі Вашынгтонскага ўніверсітэта.

Ужо некалькі дзесяцігоддзяў расце колькасць людзей, што жывуць даўжэй за сто гадоў. Па стане на гэты год іх колькасць дасягнула прыкладна паўмільёна. Аднак людзей, якія дажываюць да 110 гадоў, нашмат менш.

Францужанка Жанна Кальман, старэйшая з людзей, што калі-небудзь жылі на Зямлі, памерла ў 1997 годзе ва ўзросце 122 гадоў. Сёння старэйшым чалавекам на планеце лічыцца 118-гадовая японка Канэ Танака. Але навукоўцы лічаць, што выпадкі такога доўгажыхарства з цягам часу будуць сустракацца ўсё часцей, і людзі будуць дажываць да 125 ці нават да 130 гадоў, піша Daily Mail.

Тым не менш, навукоўцы не патлумачылі, наколькі часта будзе сустракацца такое доўгажыхарства.

Каб вылічыць магчымасць таго, што людзі будуць жыць даўжэй за 110 год, эксперты карысталіся інфармацыяй з міжнароднай базы даных па доўгажыхарстве, створанай у інстытуце Макса Планка. У гэтай базе захоўваецца інфармацыя пра ўсіх людзей, хто пражыў больш за 110 гадоў, з дзесяці еўрапейскіх краін, а таксама з Канады, Японіі і ЗША.

Зараз такія выпадкі — гэта адхіленні ад агульнай статыстыкі, таму толькі калі іх колькасць моцна вырасце, можна будзе казаць пра тое, што людзі ў цэлым стануць жыць даўжэй. На сёння, як лічаць навукоўцы, гэта не немагчыма.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031